Реферат: Тадеуш Костюшка

секвестровано и в казну взято быть имеет.

Духовенство высшее и нижнее долженствует подать собою, яко пастыри душевные,

первый во учении присягн пример и в повседневном господу богу публичном

принесении теплых молитв о здравии ее императорского величества

всемилостивейшей государыни и дражайшего ее сына и наследника цесаревича

вели-кого князя Павла Петровича и всего высочайшего императорского дому по

тем формам, которые им для сего употребления дадут». Каб прылучэнне зямель і

ўрачыстыя прысягі, і «теплые молитвы о здравни императрицы, цесаревича и

всего высочайшего дома» набылі фантастычны характар добраахвотнасці, па

загаду Кацярыны сабраўся Гродзенскі сейм, які атрымаў назву «нямога».

Дэпутаты павінны былі ўхваліць другі падзел сваёй радзімы. Тры дні яны

маўчалі, ніхто не вымавіў ані слова. Нарэшце хтосьці з адказных назіральнікаў

сказаў: «Молчание — знак согласия». Падзел палічылі ўхваленым. У наступныя

два гады з уніі ў праваслаўе перавялі 463 прыходы, 330 тысяч чалавек, по-тым

100 тысяч і затым яшчэ 100 тысяч. Да таго ж з 28 мая 1772 года на беларускіх

землях пачала здзяйсняцца русіфікацыя. Пачатак ёй паклаў «Наказ» Кацярыны II

генерал-губернатарам на прылучаных землях, дзе 31-шы пункт абвяшчаў: «Дела вы

имеете производить на российском языке, т. е. все издаваемые от вас какого бы

звания ни были приговоры, решения или повеления, присовокупляя к тому

переводы, где оные нужны будут, и припечатывая их губернской печатью».

Паланізацыя праз школу пачала замяняцца русіфікацыяй праз школьнае

навучанне. Галоўнымі дысцыплінамі ў 4- і 2-класных народных вучылішчах сталі

руская мова, руская гісторыя і геаграфія, «закон божы» праваслаўнай традыцыі.

Старыя выкладчыкі саступалі месца выпускнікам Пецярбургскай настаўніцкай

семінарыі. Зразумела, гэта недастатковыя падставы для сур'ёзнага

незадаволення. Больш значнымі прычынамі былі секвестраванне маёнткаў, раздача

зямель і сялян рускаму дваранству, вялізная страта тэрыторый і насельніцтва,

скасаваная чужынцамі Канстытуцыя, адсутнасць перспектывы палепшання народнага

жыцця. Натуральна, што перадавыя колы Рэчы Паспалітай, патрыятычныя пачуцці,

гістарычная свядомасць большасці жыхарства не маглі змірыцца са здзекамі над

краінай, якія ўчынілі манархі Прусіі, Расіі і Аўстрыі, гэтыя, па словах У. I.

Леніна, «каранаваныя разбойнікі». «Найвялікшым злачынствам,— удакладняў

Ленін,— было тое, што Польшча была падзелена паміж нямецкім, аўстрыйскім і

рускім капіталам...»

Супраць «найвялікшага злачынства» ў красавіку 1794 года выбух-нула паўстанне

ў Польшчы, на Беларусі і Літве. Начальнікам яго абралі Тадэвуша Касцюшку; на

Літве і Беларусі выступленне ўзначаліў Якуб Ясінскі, інжынерны палкоўнік.

Апоўначы 22 красавіка загучалі касцёльныя і царкоўныя званы ў Вільні. Гэта

быў сігнал падрыхтаваным атра-дам і насельніцтву: «Да зброі!» А трэцяй

гадзіне паўстанцы перамаглі супраціўленне царскага гарнізона. Намесніка

генерала Арсеньева арыштавалі. Гетмана Шымана Касакоўскага, стаўленіка

Кацярыны II, пасля непрацяглага бою схапілі ў ягоным палацы. Нянавісць, якую

ён выклікаў сваімі бруднымі справамі, вылілася ў суровы прыгавор

рэвалюцыйнага суда: адправіць здрадніка на шыбеніцу. Назаўтра на рыначнай

плошчы апошні гетман Вялікага княства Літоўскага завіснуў у пяньковай пятлі.

Побач з ім аказаўся другі таргавічанін, маршалак віленскай канфедэрацыі

Швыкоўскі.

Трэба адзначыць, што паўстанне на Літве і Беларусі выбухнула пасля ўдачнага

яго пачатку ў Польшчы, дзе 24 сакавіка ў Кракаве Касцюшка абвясціў «Акт

паўстання», а 4 красавіка разбіў пад Рацлавіцамі войска генерала Тармасава. У

тым баі асаблівай мужнасцю і самаахвярнасцю вызначыліся атрады касінераў.

Праз два тыдні гарадскімі нізамі была вызвалена Варшава. 7 мая Тадэвуш

Касцюшка выдаў «Маніфест», так званы «Паланецкі універсал», які надзяляў

сялян асабістай воляй пры ўмове, што яны разлічацца з панамі і дзяржавай,

прызнаваў за імі права на зямлю, якую яны апрацоўвалі, абмяжоўваў паншчыну.

Гэта схіліла сялян да паўстання, у ім удзельнічала больш за 150 тысяч

чалавек. Пры Касцюшку стварылася Найвышэйшая нацыянальная рада.

Якуб Ясінскі (падчас паўстання меў трыццаць тры гады, узначальваў тайную

арганізацыю віленскіх якабінцаў) як левы радыкал быў прыхільнікам самых

рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі па

прыкладу Французскай рэвалюцыі. Добра ведаючы беларускую мову, пісаў

вершаваныя пракламацыі для сялян па-беларуску. Для кіраўніцтва выступленнем і

грамадскім жыццём Ясінскі стварыў Найвышэйшую літоўскую раду. Яшчэ 24

красавіка ён падпісаў Акт аб закліку народаў Беларусі і Літвы да паспалітага

рушэння. Праз чатыры дні паўстанцы перамаглі ў Гродне, потым — у Брэсце,

Слоніме, Ваўкавыску, Пінску, Наваградку, Кобрыне, Ашмянах, Лідзе, Браславе.

На прапаганду віленскіх якабінцаў аб скасаванні пры-гнёту адгукнулася вёска.

Да Ясінскага пад час бою з рускімі войскамі каля Палянаў далучыліся 700

сялянкасінераў. Шматлікія атрады ўзначалілі генерал гвардыі Стэфан Грабоўскі,

князь Сапега, генерал Зайёнчак, вялікі падскарбі літоўскі, кампазітар Міхал

Клеафас Агінскі, якому на-лежыць «Марш пастанцаў 1794 года». Атрадам у 4

тысячы чалавек камандаваў Якуб Ясінскі.

Беларускія і літоўскія паўстанцы выказалі шырокую актыўнасць. Вось што

дакладаў аб іх дзеяннях на пачатку мая менскі генерал-губернатар: «Г-н

бригадир Беннигсен подтвержда­ет, что при удалении его к стороне Вишнева

мятежники другою колон­ною, в числе 3 тысячи из Вильно при­бывших, пошли к

стороне Постав, дабы соединяся с браславскою конфедерациею, войти там в

пределы им­перии. Сие заставит г-на Беннигсена обратиться опять к Сморгони и

далее в тот край, а посему и нужно, чтоб авангард корпуса соединился тогда с

подполковником Сакеном, чтобы прикрыть губернский город Минск.

При усиленном стремлении регу­лярных войск и сконфедерированно-го шляхетства

с вооруженными мя­тежниками из-под Вильно на грани­цу Минской губернии при

Ракове, отколь одним маршем в губернский город Минск прийти они могут,

полу­чил я вдруг три известия: 1) что Бе­ляк, кн. Сапега и Заиончек через

Слоним пришли с войсками в Столовичи и действительно сорвали уже пост наш на

границе при Ляховичах; 2) что колонна в 3 тысячи регулярных и

сконфедерированных войск из-под Вильно сближилась к грани­цам нашим противу

Постав с наме­рением, чтоб, соединяся с конфедера­цией) в Браславском повете

и вооруженными мятежниками из поселян, внесть смятение в пределы империи...

3) что авангард князя Цицианова, поставленный при мосте через Неман у

Николаева, имел стычку с конфедератами, и там показавшимися... Не имея здесь

войск, кои бы мятежни­кам противу поставить было можно, я... прошу

удовлетворить представле­нию моему от 16 числа минувшего апреля, повелев

полкам, из Минской губернии удаленным, сюда возвра­титься. Движением их

спасён будет отряд в Пинске обще с сим городом, который для соблюдения

спокойствия и в полуденных губерниях удержать весьма нужно, поелику засевшего

там неприятеля выживать весьма будет трудно по причине многих дефилей,

которыми токмо к Пинску приближиться можно.

Умножением войск приобрету я возможность деташамент бригадира Беннигсена при

Ракове, закрывающего губернский город, обратить к Друе для уничтожения толико

опасных неприятельских намерений, к Ракову же подвинул тогда г-на генерал-

майора Ланского с 8 драгунскими эскадронами и с неполным батальоном егерей, в

чем и состоит весь его отряд, поелику другой батальон егерей с ротами

ростовского пехотного полка отправлен на подкрепление бригадира Беннигсена, а

затем ожидаемые войска употреблены будут на защиту Несвижа и Слуцка с

прилеглыми поветами...».

Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач атрадам генерала

Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі гарнізон з мястэчка

Солы. Каб да рэгулярнага войска Вялікага княства і сканфедэраваных атрадаў не

далучаліся «мяцежнікі з сялян», распачалася контрпрапаганда: ад імя царскіх

генералаў распаўсюджваліся чуткі, што сялянам будуць перадавацца

секвестраваныя маёнткі шляхты і магнатаў і што трэба ціха чакаць, пакуль

рускія войскі перамогуць паўстанцаў — тады і адбудзецца надзяленне панскай

зямлёй. Гэтая гульня на сялянскім прастадушшы мела пэўны вынік. Адначасна

некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка, калі надаў Ясінскаму

чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага корпуса, а другі і

трэці карпусы даверыў Хлявінскаму і Сапегу. У войску Вялікага княства не

аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі

спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ

агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму

ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Уступаючы ўціскушляхецкіх

колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх

якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях,

накіраваных супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў

Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы

паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы.

Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на

народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання

прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі.

Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было

засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска-

літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі.

Калі пачыналася паўстанне, нара-дзілася і спявалася ў атрадах «Песня

беларускіх жаўнераў».

Спяваць, вядома, было няцяжка, але тымі «маскалюшкамі», рубіць якіх збіраліся

«малайцы-дзесятнікі», аказалася рэгулярнае, напрактыкаванае ў турэцкай вайне

войска, з цвёрдай дысцыплінай, дасведчанымі, вопытнымі афіцэрамі,

таленавітымі генераламі. Супраць паўстанцаў ішлі Ферзен і Сувораў. Так што

ўсё атрымалася наадварот, чым у песні. У чэрвені быў разбіты атрад Агінскага.

У жніўні рускія войскі ўзялі Вільню — трохмесячнае рэспубліканскае праўленне

на Беларусі і Літве скончылася. На пачатку верасня пад Любанню пацярпеў

паражэнне атрад Грабоўскага, 17 верасня Сувораў перамог пад Крупчыцамі корпус

Серакоўскага, потым — атрад Князевіча. Харугвы паўстанцаў пачалі адступаць у

Польшчу. У сваім маёнтку Залессе каля Смаргоні Агіньскі напісаў сумны паланез

«Развітанне з Радзімай». Хто на гады, хто назаўжды развітваліся з радзімай

дзесяткі тысяч людзей.

10 кастрычніка здарылася бітва пад Мацяёвіцамі — пераломная ў паўстанні.

Калоне, якую Тадэвуш Касцюшка вёў на Варшаву, перакрыў шлях корпус Ферзена.

Бой цягнуўся амаль поўны дзень. Гарматны агонь рускіх рассеяў конніцу, у

схватках з пяхотай палеглі касінеры, кіраваць боем стала немагчыма, было

відавоч-на, што рускія бяруць перамогу. І Касцюшка на чужым кані ў роспачы

блукаў па полі бітвы, сярод параненых і палеглых, адшукваючы сваю кулю сярод

мноства тых, што пасвіствалі навокал. Але куля трапіла ў каня, калі Касцюшка

ўцякаў ад купкі казакаў. Падсечаны конь паваліўся, Касцюшка вылецеў з сядла

і, не жа-даючы ганьбы палону, уклаў пісталет ў рот і спусціў курок. На бяду

ці на дабро, бог ведае,— асечка. Набеглі казакі, адзін стрэліў, другі зканя

ўдарыў Касцюшку пікай у нагу;

неяк аказаўся тут карнет Фёдар Лысенка - распалены боем, ён ўдарыў

бяззбройнага паўстанца палашом па галаве і пашкодзіў чэрап. Касцюшка страціў

прытомнасць. Казакі сцягнулі з яго боты, з кішэні вынялі залаты гадзіннік, з

пальцаў знялі некадькі пярсцёнкаў з надпісам «Айчына— абаронцу свайму», якімі

Касцюшка ўзнагароджваў замест медалёў. Побач ляжаў драгун з ягонай конніцы,

што прыкінуўся забітым. Але бачачы, як рабуюць Касцюшку, як заліла ягоны твар

кроў, ён не стрываў і стаў крычаць: «Начальніка забілі! Касцюшку!..» Казакі

збянтэжыліся, пачалі крычаць Касцюшку ў вуха, каб прывесці ў сябе. Нарэшце

абмылі твар вадой, Касцюшка апрытомнеў, тады адзін спытаў: «Ты — Касцюшка?».

Той шэптам вымавіў: «Так. Вады...» Палон кіраўніка паўстання шмат што абяцаў

казакам; узрадаваныя, яны панесліся дакладваць па камандзе. Прымчалі афіцэры,

знайшлі нейкую падводу, Касцюшку паклалі на голыя дошкі і павезлі. Падводу

трэсла на няроўным полі, галава яго білася аб дошку. Трэба аддаць доўжнае ка-

закам, яны не вытрывалі такое назіраць і нехта разважлівы сказаў: «Хоць гэта

і вораг, але ўсё ж і ён чалавек». Казакі надзелі на пікі два шынялі, і на

такіх насілках панеслі палоннага да генералаў.

Па загаду Кацярыны Касцюшку павёзлі ў Пецярбург; баючыся нападу паўстанцаў,

маршрут абралі кружны—цераз Украіну, потым праз Гомель, Магілёў, Шклоў, Оршу,

Віцебск, Ноўгарад. У Пецярбургу начальнік паўстання апынуўся ў

Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе пад пільным наглядам правёў два гады, У снежні

1795 года яго суседам па астрогу стаўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль

Рэчы Паспалітай, які мусіў адмовіцца ад кароны пасля трэцяга падзелу

дзяржавы, і былая каханка імператрыца Кацярына не знайшла яму лепшага

прытулку, як турма.

Апошні падзел Польшчы, Беларусі і Літвы адбыўся ў кастрычніку 1795 года.

Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты, пасоўваючы граніцы

Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Сяляне, якія з нецярпеннем ча-калі абяцанай ім за

пакору зямлі ад секвестраваных маёнткаў, засталіся, вядома, у сваіх наіўных

надзеях падманутыя. Маёнткамі і зямлёй надзялялі, але не іх. Сялян жа

аддавалі разам з землямі новым панам. Вось як сведчаць аб гэтым «Росписи

канцелярии генерал-прокурора о пожалованных крестьянах и нмениях в вечное и

потомственное владение»:

...«генерал-фельдмаршалу гр. Петру Александровичу Румянцеву-Задунайскому, в

разных поветах — 17750 душ;

генерал-фельдмаршалу гр. Александру Васильевичу Суворову-Рымникскому, волость

Кобринская и др.— 13279 душ;

генерал-майору Николаю Ланскому — 1760 душ;

генерал-майору Александру Тормасову — 1600 душ;

генерал-поручику Николаю Татищеву — 2325 душ;

статс-даме гр. Скавронской — 3823 души;

генерал-поручику гр. Ферзену — 1364 души;

бывшему королевской французской службы генерал-директору почт Дюку де

Полиньяку — 1933 души;

генерал-аншефу гр. Н. Салтыкову из секвестрованных у подскарбия литовского

Михаилы Огинского в Минской губ. местечко Раков и двор Пологовщизну,

фольварок Левков с деревнями... — 964 души, ему же местечко Илия с

фольварками, село Цецержин с деревнями Могилевской губ.— 3735 душ;

вице-канцлеру гр. Остерману — 4067 душ;

генерал-майору Беннигсену — 1087 душ;

вдове и детям убитого полковника Деева в Минской губернии из секвестрованных

у Фадея Городенского фольварок Вержнюс—511 душ;

бригадиру Бордакову из секвестрованных у Яна Горана в Минской губернии

местечко Костеневичи с деревнями — 403 души...»

Спіс гэты, зразумела, далёка не поўны, бо за заслугі ў падзелах Рэчы

Паспалітай і задушэнні паўстання раздалі сотні тысяч беларускіх сялян. Дзіўна

чытаць даследаванні некато-рых нашых гісторыкаў, якія даводзяць, што змена

мясцовых шляхцічаў рускамоўнымі генерал-аншэфамі і брыгадзірамі была

прагрэсіўнай з'явай, спаўненнем «спрадвечных жаданняў» беларускага прыгоннага

ся-лянства. Раздорвала вёскі з людзьмі Кацярына II, не менш шчодра

распараджаўся імі і наступны імператар — Павел І. Але паколькі ён ненавідзеў

сваю маці, то як толькі апынуўся на троне, адмяніў некаторыя пастановы

Кацярыны: вярнуў з ссылкі паўстанцаў 1794 года, забараніў перавод з уніі ў

праваслаўе, адрадзіў дзеянне Статута Літоўскага, вызваліў з Петрапаўлаўскай

крэпасці Станіслава Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку і іншыў вязняў.

Панятоўскі паехаў на Брэстчыну, дзе праз два гады памёр, Касцюшка накіраваўся

у Амерыку, адкуль двума гадамі пазней вярнуўся ў Парыж.

У той час, калі генерал Касцюшка сядзеў у казематах закладзенай Пятром

крэпасці, яго калега па кадэц-каму корпусу і таксама вядомы ўдзельнік

паўстання генерал Ян Хенрык Дамброўскі ствараў у Мілане легіёны з польскіх,

літоўскіх і беларускіх эмігрантаў. Іх падтрымліваў Напалеон, бо Францыя

змагалася з Аўстрыяй; апошняя была адной з трох дзяржаў, якія знішчылі Рэч

Паспалітую; легіянеры жадалі адрадзіць Айчыну і змагаліся супраць аўстрыйцаў.

Потым яны зразумелі, што Напалеона іхнія жаданні не клапоцяць ніяк, а яны

патрэбны яму толькі ў якасці пушачнага мяса. Але пакуль гэтае разуменне

ўсвядомілася, вымушаныя ўцекачы з Польшчы, Беларусі, Літвы палівалі сваёй

крывёй зямлю Італіі, прабіваючы Напалеону шлях да консульства. Аркестры

легіёнаў ігралі створаны Агіньскім «Марш паўстанцаў 1794 года», які потым

палякі зрабілі сваім нацыянальным гімнам. Змагаліся нашы землякі і ў тых

легіёнах, што Напалеон выкарыстоўваў для задушэння іспанскай рэвалюцыі. Хацеў

ён займець выгаду і з аўтарытэту Касцюшкі, каб імя апошняга прычынілася да

ўтварэння новых легіёнаў. Контррэвалюцыйны пераварот, праведзены Банапартам,

адштурхнуў ад яго Касцюшку. Генерал рэвалюцыйнай арміі ператвараўся ў

ваяўнічага імператара. Касцюшка адмовіўся дапамагаць Напалеону. Ен

пазнаёміўся і пасябраваў з братамі Цэльтнерамі — Петэрам і Францам, і на

загараднай віле Петэра, які быў упаўнаважаным прадстаўніком Швейцарыі, жыў як

прыватная асоба. По-тым пераехаў у Салюр, дзе асталяваўся ў Франца Цэльтнера.

Прапанову ўдзельнічаць у паходзе 1812 года адхіліў, і не толькі таму, што меў

паважаны век — 66 гадоў; ён лічыў вайну, распачатую Напалеонам, авантурай.

У 1814 годзе, пасля Ватэрлоо, Касцюшка звярнуўся з просьбай да імператара

Аляксандра І зрабіць тры дабрадзейныя ўчынкі: каранавацца на польскага

караля, гэта значыць адрадзіць праз асабістую унію Рэч Паспалітую, вызваліць

на працягу дзесяці гадоў сялян ад прыгнёту, аб-вясціць амністыю палякам, якія

ўдзельнічалі ў вайне супраць Расіі на баку Напалеона. Імператар не ад-

рэагаваў. Сам, не маючы маёмасці, Касцюшка спачуваў тым тысячам сваіх

землякоў з Літвы, Беларусі, Польшчы, што цярпелі галечу і паміралі на

парыжскіх паддашках, начлежках, у правінцыйных кляштарных шпіталях. Яны

знаходзілі вечны прытулак на могілках для жабракоў, чужынцаў, выгнаннікаў, і

на крыжы, збітым з двух дошак, часцяком не пазначаліся іхнія імёны.

...Нават ў апошнія гады жыцця Касцюшка не здраджваў сваёй прыхільнасці да

коннай прагулкі. Конь быў ціхі, кемлівы; прызвычаены да таго, што гаспадар

пры сустрэчы з жабраком абавязкова лезе ў кішэню за манетай, ён сам спыняўся

каля чалавека, які хадзіў па міласці.

Неаднойчы прыгадваючы бітвы, у якіх удзельнічаў, часцей за іншых мужных

афіцэраў і салдат успамінаў Касцюшка касінерскую атаку пад Рацлавіцамі,

людзей у белых світках з перакаванымі на зброю косамі. Пэўную сваю віну перад

імі ён з сябе не здымаў. Віну за памяркоўнасць, за боязь рашучага дзеяння, за

ўступку шляхецкім прымхам. Але мінулае не пераігрываецца, і нават шкадаваць

аб даўніх памылках бессэнсоўна. Пройдзе час, з'явіцца нехта другі і зробіць

лепш. Свет усё ж такі мяняўся, Касцюшка жыў у вольнай краіне, дзе не было

прыгнёту, і кра савіцкай ноччу засведчыў на паперы сваё апошняе жаданне на

гэтым свеце — разняволенне сяхновіцкіх ся-лян. Подпіс і пячатка натарыуса

зрабілі аркуш паперы дакументам, які абавязваў пляменнікаў Тадэвуша Касцюшкі

да паслухмянага выканання волі славутага і заслужонага дзядзькі.

Памёр Тадэвуш Касцюшка праз паўгода пасля напісання тэстамента і амаль ва

ўгодкі паражэння пад Мацяёвіцамі.

Але пляменнікі эвярнуліся з ніжэйшай просьбай да імператара Аляксандра

адмяніць акт вызвалення сяхновіцкіх сялян, азначаны тэста-ментам. 3 мая 1818

года цар задаволіў просьбу і апошнюю волю Тадэвуша Касцюшкі скасаваў. Такая

была яго помста начальніку паўстання.

3 тае прычыны, што паўстанне Касцюшкі было задушана расійскім войскам,

склалася традыцыя яго замоўчваць ці ўзгадваць пра тое мімаходзь, як пра

чужое. Таму няма помніка на радзіме Касцюшкі, няма памятных знакаў на месцах

колішніх баёў, няма праўдзівых і шырокіх экспазіцый у нашых музеях. Забыты

Ясінскі і яго мужныя касінеры. Няма ў беларускай гістарычнай навуцы аніводнай

фундаментальнай працы, прысвечанай тым падзеям. Энцыклапедычнымі карацелькамі

ды газетнымі артыкуламі нельга запоўніць чорныя дзіркі нашага бяспамяцтва. У

гэтых адносінах мы яшчэ працягваем выконваць найвысачэйшыя загады

Аляксандра II і Мікалая I, пра якіх, дарэчы, і ведаем больш, чым пра

найлепшых сыноў свайго народа. Слушна сказаў некалі старшыня ЦВК БССР

Аляксандр Чарвякоў:

«Усё тое, што так ці інакш гаварыла аб былой гісторыі Беларусі, што так ці

інакш магло напамінаць, што Беларусь — гэта не ёсць Расія,— усё гэта

нішчылася, праследавалася, выпальвалася агнём ды жалеэам».

Страницы: 1, 2



Реклама
В соцсетях
бесплатно скачать рефераты бесплатно скачать рефераты бесплатно скачать рефераты бесплатно скачать рефераты бесплатно скачать рефераты бесплатно скачать рефераты бесплатно скачать рефераты